Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.11.22

Паэтычнае мерапрыемства

Чароўныя паэтычныя радкі прагучалі на пазакласным мерапрыемстве  «Урокі дабра і годнасці», якое адбылося ў ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Лунінца”. Перад вучнямі 6 “А” і 6 “Б” класаў са свамі вершамі выступала наша таленавітая землячка  Валянціна Іванаўна Трухнова.

 

“Прысутнічаць на паэтычных чытаннях у сярэдняй школе №4 горада Лунінца заўсёды хвалююча для мяне. Тут адпрацавала загадчыцай сталоўкі без малога восем гадоў  з адкрыцця навучальнай установы у 1989 годзе. Тут жа набывалі веды і два малойшыя сыночкі. Таму школу і сёння лічу “сваёй”!

 

 У чарговы раз, 15 лістапада 2022 года, па прапанове бібліятэкара школы Ларысы Віктараўны, сустрэча адбылася з шасціклашкамі.Ва ўтульным пакоі (класе), напоўненым прыгожай “зелянінай”, панавала цудоўная атмасфера: вучні з цікавасцю ўспрымалі агучаныя мае вершы. Увага вучняў  была засяроджана на зберажэнні прыроды і клапатлівых адносінах да жывёльнага свету(верш “Ваўчыца Яра”); на вывучэнні традыцый беларускай спадчыны (верш “Пастушок”); на выхаванні ўзаемапавагі, любові і пяшчоты сярод блізкага асяроддзя (верш “Матулі”); на ўнікальнасці нашага прыроднага месца (верш “ Казка аб Клубніцы”) і інш.

        

 З інтарэсам і актыўнасцю дзеткі адказвалі  на пытанні віктарыны па цікавых момантах пачутага.

Пазітыўнасць і ўдзячнасць вучняў і настаўнікаў-кіраўнікоў задалі настрой бадзёрасці, пачуццё запатрабаванасці і неабходнасці  такіх “ паэтычна-выхаваўчых” сустрэч. 

Мы, старэйшае пакаленне, павінны данесці дзеткам нашы ўрокі ДАБРА, СЦІПЛАСЦІ, СУМЛЕННЯ, ПАРАЗУМЕННЯ; ГОДНАСЦІ І ГОРДАСЦІ ЗА НАШУ РОДНУЮ МОВУ, ЗА НАШУ МІРАЛЮБІВУЮ БЕЛАРУСЬ!

Поспехаў вучням і настаўнікам МАЁЙ школы!

З павагай Валянціна Трухнова”.

Раздзелы сайта