ПАВЫШЭННЕ ІНФАРМАТЫЎНАСЦІ І ЭФЕКТЫЎНАСЦІ
ЎРОКАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ НА АСНОВЕ
ВЫКАРЫСТАННЯ ІНТЭРАКТЫЎНАЙ ДОШКІ
Актыўнай пазіцыя вучня ў навучанні можа быць толькі пры наяўнасці зацікаўленасці. Важнейшай умовай, якая садзейнічае ўзнікненню зацікаўленых адносін да прадмета, з’яўляецца матывацыя вучэбна пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў, якая забяспечваецца разнастайнымі сродкамі і метадамі. Пры гэтым неабходна ўлічваць, што новае пакаленне вучняў, якое расце на мабільных тэлефонах, планшэтах, камп’ютарах, патрабуе пастаяннай зрокавай стымуляцыі, хуткага дынамічнага адукацыйнага працэсу. Вопыт практычнай дзейнасці, зацікаўленасць вучняў камп’ютарнымі праграмамі можна выкарыстаць на карысць навучання. Дапамогу ў гэтым аказвае інтэрактыўная дошка, з дапамогай якой удаецца актывізаваць пазнавальную дзейнасць вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры.
Пры выкарыстанні інтэрактыўнай дошкі павышаецца вучэбная матывацыя навучэнцаў, урок становіцца эфектыўным дзякуючы вырашэнню наступных задач:
1) рэалізуецца прынцып нагляднасці на ўроках;
2) павышаецца эмацыйнае ўздзеянне на вучняў;
3) удаецца зацікавіць школьнікаў вывучаемым матэрыялам;
4) індывідуалізуецца работа на ўроку;
5) забяспечваецца разнастайнасць формаў работы на ўроку.
Дзякуючы інтэрактыўнай дошцы на ўроках шырока выкарыстоўваюцца лічбавыя адукацыйныя рэсурсы: тэксты, табліцы, музыка, песні, анімацыя, відэасюжэты, фільмы, праграмаваныя трэнажоры.
Пры выкарыстанні інтэрактыўнай дошкі ўлічваюцца ўзроставыя
асаблівасці вучняў, тэма і мэта заняткаў, санітарна-гігіенічныя патрабаванні. Работа з інтэрактыўнай дошкай пабуджае настаўніка да пошукаў новых падыходаў у навучанні, што садзейнічае яго творчаму і прафесійнаму росту.
Асаблівасці інтэрактыўнай дошкі як новага сродку навучання
Інтэрактыўная дошка – новы тып сродкаў навучання, у якім спалучаюцца спецыфічныя асаблівасці чорнай дошкі і крэйды, белай дошкі і каляровых маркераў, а таксама дошкі, маркера, праектара і камп’ютара. Інтэрактыўная дошка – гэта сэнсарны экран, падключаны да камп’ютара, выяву з якога перадае на дошку праектар. Для дзіцяці яна выконвае розныя функцыі: настаўніка, рабочага інструмента, аб’екта навучання, гульнѐвага асяроддзя. Інтэрактыўная дошка можа перадаць з камп’ютара тэкст, анімацыю, відэаматэрыялы, фотаздымкі, малюнкі. Любы запіс на дошцы можна запомніць. На перададзеных матэрыялах можна рабіць запісы рознымі колерамі, уносіць паметкі, змяняць паслядоўнасць кадраў, захоўваць усе запісы, зробленыя на ўроку, нават фатаграфаваць работу вучняў у класе.
Інтэрактыўная дошка мае магчымасць зацяняць адлюстраванні і рабіць іх бачнымі ў патрэбны для настаўніка момант, павялічваць або памяншаць пэўныя аб’екты, рухаць іх па экране. Як відаць з пералічаных тэхнічных магчымасцей інтэрактыўнай дошкі, гэта прынцыпова новы ўзровень прадстаўлення, змянення і запамінання інфармацыі.
Можна выдзеліць наступныя перавагі інтэрактыўнай дошкі:
дазваляе ствараць і ўдасканальваць уласныя калекцыі матэрыялаў да ўрокаў;
дазваляе істотна эканоміць час на розных этапах урока;
дае магчымасць шматразова выкарыстоўваць падрыхтаваны матэрыял: пры тлумачэнні новага, пры праверцы дамашняга задання і тэматычным паўтарэнні; забяспечвае аператыўны кантроль ведаў вучняў і зваротную
сувязь; лічбавыя рэсурсы інтэрактыўнай дошкі захапляюць, таму вучні
больш уважлівыя на ўроках; выкарыстанне інтэрактыўнай дошкі стымулюе актыўнасць вучняў на ўроках, узмацняе працэс запамінання і паўтарэння.
Формы выкарыстання інтэрактыўнай дошкі на ўроках беларускай мовы і літаратуры
Новыя інфармацыйна-камунікацыйныя сродкі навучання прыходзяць на змену класічным сімвалам школьнага жыцця.
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій накіравана на ўдасканаленне традыцыйных тэхналогій навучання, пашырэнне стандартных метадаў навучання. Выкарыстоўваючы інтэрактыўную дошку, мы можам спалучаць правераныя метады і прыѐмы работы на звычайнай дошцы з наборам інтэрактыўных і мультымедыйных магчымасцей.
Інтэрактыўная дошка забяспечвае магчымасць прымянення такіх сучасных спосабаў апрацоўкі аўдыявізуальнай інфармацыі, як:
- «маніпуляванне» (накладванне, перамяшчэнне) візуальнай
інфармацыі;
- кантамінацыя (змешванне) разнастайнай аўдыявізуальнай
інфармацыі;
- рэалізацыя анімацыйных эфектаў;
- дэфармаванне візуальнай інфармацыі (павелічэнне ці змяншэнне
пэўнага лінейнага параметра, расцягванне ці сцісканне адлюстравання);
- таніраванне адлюстравання;
- фіксаванне выбранай часткі візуальнай інфармацыі з наступным
яе перамяшчэннем ці разглядваннем пад «лупай» («пражэктарам»);
- дэманстрацыя рэальных працэсаў, падзей у рэальным часе
(відэафільм).
Інтэрактыўную дошку можна выкарыстоўваць як экран для дэманстрацыі прэзентацый, відэаролікаў, фільмаў. Урокі літаратуры з прыцягненнем ілюстрацыйнага матэрыялу становяцца яркімі, за-памінальнымі. Камп’ютарная тэхніка з яе мультымедыйнымі магчымасцямі дазваляе вучням убачыць свет вачамі мастакоў, пачуць акцѐрскае прачытанне мастацкіх твораў, здзейсніць завочную экскурсію па мясцінах, звязаных з жыццѐм і творчасцю пісьменнікаў, што забяспечвае высокую пазнавальную шчыльнасць урока.
Дзякуючы прэзентацыям у праграме PowerPoint, якія ствараюццада ўрокаў самастойна, удаецца рэалізаваць міжпрадметныя сувязі з музыкай, жывапісам, архітэктурай.
Дзякуючы мультымедыйнаму суправаджэнню заняткаў эканоміцца да 30% вучэбнага часу ў параўнанні з работай каля класнай дошкі. Здымаецца праблема недахопу месца на класнай дошцы, выразнасці пісьма, таму што адлюстраванне напісанага на інтэрактыўнай дошцы вылучаецца яркасцю і акуратнасцю. Выкарыстанне інтэрактыўнай дошкі не абавязковае на кожным этапе ўрока, што абумоўлена спецыфікай прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура». Настаўнік у залежнасці ад тэмы, тыпу ўрока, пастаўленых мэт можа звярнуцца да магчымасцей інтэрактыўнай дошкі толькі тады, калі эфектыўнасць і мэтазгоднасць такой работы бачная і дае вынік. Стварэнне сітуацыі поспеху, мінімум стамляльнасці на ўроку, што
з’яўляецца адным са складнікаў здароўезберагальнага ўрока, павышэнне цікавасці да вывучэння беларускай мовы і літаратуры – яркія паказчыкі эфектыўнасці выкарыстання інтэрактыўнага абсталявання.
Выкарыстанне інтэрактыўнай дошкі дазваляе ўлічваць узроставыя і псіхалагічныя асаблівасці вучняў розных класаў, ствараць спрыяльны псіхалагічны клімат на ўроку, падтрымліваць умовы для самавыяўлення вучняў. У сувязі з тым, што на ўроку выконваецца большы аб’ѐм работы, чым раней, вучнямі менш затрачваецца часу на падрыхтоўку дамашняга задання.
Пры выкарыстанні інтэрактыўнай дошкі вучні больш уважлівыя, захопленыя
і зацікаўленыя, чым пры рабоце са звычайнай дошкай. Забеспячэнне якаснай нагляднасці з дапамогай мультымедыйных магчымасцей дошкі –гэта каштоўны спосаб утрымліваць увагу вучняў на працягу ўсяго ўрока. Новы сродак навучання дысцыплінуе самых гарэзлівых вучняў, а самыя няўпэўненыя дзеці становяцца больш актыўнымі і смялейшымі на ўроках. Выкарыстанне інтэрактыўнай дошкі на ўроках павышае ін-тарэс навучэнцаў да беларускай мовы, павышае матывацыю да навучання, фарміруе вучэбна-пазнавальную, інфармацыйную кампетэнцыі. Работа з інтэрактыўнай дошкай пабуджае настаўніка да пошукаў новых падыходаў у навучанні, што садзейнічае яго творчаму і прафесійнаму росту.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Жуковіч, М. В. Лічбавыя адукацыйныя рэсурсы і інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі ў сучасным вучэбным працэсе / М. В. Жуковіч //
Беларуская мова і літаратура. – 2014. – № 2. – С. 3–13 ; № 5. – С. 35–45.
2. Запрудский, Н. И. Современные школьные технологии – 2 /
Н. И. Запрудский. – Минск : Сэр-Вит, 2010. – 256 с. – (Мастерская учителя).
3. Лазарев, Д. Презентация: лучше один раз увидеть! / Д. Лазарев. –
М. : Альпина Бизнес Букс, 2009. – 142 с.
Кіраўнік ШВМА А.Я. Цапенка
разгарнуць » / « згарнуць