Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.09.22

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

 Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

 

З 19 верасня па 24 верасня настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ва ўстанове быў арганізаваны і праведзены тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. Напярэдадні тыдня вучні 8-11 класаў пісалі аднайменную дыктоўку, арганізаваную Міністэрствам адукацыі да дзяржаўнага свята  Дня народнага адзінства.  

Мерапрыемствы, якія былі арганізаваны ў межах тыдня, праводзіліся з мэтай папулярызацыі беларускай мовы і выхавання, павагі да гісторыі і спадчыны свайго народа. У школьнай бібліятэцы для вучняў была арганізавана тэматычная кніжная выстава “Родная мова – крыніца празрыстая!”, а таксама ў кабінетах беларускай мовы і літаратуры – выстава навуковай літаратуры па беларускай мове. У пачатку тыдня прайшла акцыя "Размаўляй са мной па-беларуску". Цёплыя словы на роднай мове гучалі ў пакоі школы.Вучнi 5-11 класаў змаглi праверыць свае веды па беларускай мове i лiтaратуры, прыняўшы ўдзел у анлайн-апытанцы“Спазнай Беларусь”, а настаўнікі  сдзейснілі анлайн-падарожжа “Па родных мясцінах”.

На працягу тыдня вучні 1-4 класаў прымалі ўдзел у музычным марафоне “Мова родная – мова модная”. Для вучняў 9 класаў была арганізавана экскурсія ў краязнаўчы музей г. Лунінца, дзе дзеці з цікавасцю разглядалі прадметы побыту, адзенне беларускага народа. Для вучняў 6, 8 і 9 класаў была арганізавана літаратурная сустрэча “Зямля пад белымі крыламі”. Госцем літаратурнай гадзіны была Вольга Сцяпанаўна Грыдзюшка, мясцовая паэтка, “лунінецкая муза”, якая з вяліка­й асалодай і натхненнем чытала свае вершы і актыўна вяла гутарку з вучнямі.

Вучні 8-9 класаў удзельнічалі ў гастранамічным фэсце “Беларуская кухня”. На занятках працоўнага навучання дзяўчаты гатавалі стравы беларускай кухні, дзяліліся рэцэптамі і частавалі  астатніх вучняў. У вучняў 5-11 класаў была магчымасць падзяліцца любімымі словамі на роднай мове і стварыць інтэрактыўнае воблака слоў свайго класа. Пасля заняткаў вучні 9-11 класаў здзейснілі экскурсію па маршруту , звязанаму з жыццём і дзейнасцю знакамітага “майстра слова” Я. Коласа. Шчырыя пажаданні роднай мове вучні змаглі выказаць у віншавальных паштоўках, у якіх праявілі творчыя здольнасці. Паміж вучнямі 8-11 класаў адбыўся конкурс пісьмовых работ “За што я люблю родную мову”, лепшыя работы былі адзначаны граматамі. Таксама для вучняў быў праведзены флаер-фэст “Мой родны кут, як ты мне мілы”, віктарыны “Знаўцы роднай мовы”. Падчас гульнi вучнi не толькi праявiлi кемлiвасць, уважлiвасць i знаходлiвасць, але i разгадалi таямнiцы значэння беларускiх слоў, адказалi на пытаннi, звязаныя з дзейнасцю i побытам беларускага народа, успомнiлi вершы пра родны край. На першым паверсе была размешчана выстава-конкурс дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Я. Купалы і Я. Коласа. Завяршыўся тыдзень роднай мовы літаратурнай гасцёўняй “Зямля пад белымі крыламі”.

Спадзяемся, што мерапрыемствы, якія былі прысвечаны нашай роднай мове, нікога не пакінулі абыякавымі і змаглі  данесці да ўсіх тое асноўнае, што трэба ведаць і любіць “зямлі бацькоўскай слова”!

 

Раздзелы сайта