Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.03.22

“Гучы, роднае слова!”

З 21.02.2022 па 26.02.2022 года ў ДУА “Сярэдняя школа №4 г. Лунінца” прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад назвай “Гучы, роднае слова!”. У адпаведнасці з планам, які быў зацверджаны на метадычным аб’яднанні, было праведзена шэраг мерапрыемстваў. Кожны дзень быў асаблівы і ўключаў у сябе нешта новае. Ярка і запамінальна прайшоў
Дзень роднай мовы, які і з’яўляўся пачаткам і адкрыццём тыдня. У гэты дзень прагучаў гімн роднай мове, былі арганізаваны кніжныя выставы ў бібліятэцы і ў кабінетах беларускай мовы і літаратуры “Родная мова – крыніца празрыстая”, інтэлектуальная гульня “Куфар ведаў”, праходзілі музычныя перапынкі “Музыка не ведае межаў”, дзе вучні і настаўнікі змаглі праслухаць беларускія песні. На працягу тыдня дзейнічала акцыя “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”. Вучні актыўна прымалі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Мая Беларусь”, у выставе радаводаў “Разам мы сям’я”, таксама ўдзельнічалі ў анлайн-чэленжы “Літаратурная Лунінеччына”, QR-квэсце “Пісьменнікі-юбіляры 2022”, у віктарынах і гульнях. У завяршэнні тыдня была праведзена акцыя “Далучы сваю далонь”, дзе ўсе змаглі пакінуць свае пажаданні беларускай мове.


Раздзелы сайта