Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

24.02.20

Тыдзень беларускай мовы ў ДУА "Сярэдняя школа №4 г. Лунінца"

Тыдзень з 17.02.2020 па 22.02.2020 быў прысвечаны роднай мове. З гэтай нагоды ў нашай школе адбыўся шэраг тэматычных мерапрыемстваў. Кожны дзень меў сваю назву:

панядзелак -  "Гімн роднай мове";

аўторак - "Беларусь чароўная";

серада - "Беларусь у малюнках";

чацвер - "Беларусь незвычайная";

пятніца - "Беларусь па-новаму";

субота - "Гучы, беларуская родная мова!".

Праграма тыдня ўключала ў сябе акцыю "Размаўляй са мной па-беларуску",



конкурс чытальнікаў "Мой родны кут, як ты мне мілы...",

конкурс малюнкаў "Мая Беларусь", фестываль праектаў "Фразеалагізмы і прыказкі ў малюнках",

інтэрактыўную гульню "Слова беларускае",

квэст-гульню "З родным словам па жыцці", турнір знатакоў роднай мовы "Моўныя скарбы роднага краю",

             

акцыю "Сэлфі па-беларуску",

       

гульню "Я-перакладчык", QR-квэст "Загадкі маёй радзімы".

У кабінетах беларускай мовы і бібліятэцы былі наладжаны кніжныя выставы на тэму "Родная мова - крыніца празрыстая".

Завяршыўся Тыдзень сапраўдным святам - канцэртнай праграмай "Спяваем разам, спяваем па-беларуску!" Вучні спявалі, чыталі на памяць любімыя вершы на беларускай мове. Пераможцы атрымалі ўзнагароды і прызы.

   

   

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры школы выказвалі вучням пажаданне размаўляць на роднай мове не толькі падчас правядзення мерапрыемстваў у школе і з гонарам усведамляць, што ўсе мы - дзеці самай лепшай краіны на свеце - Беларусі!

Раздзелы сайта