Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.02.19

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

   Па традыцыі 21 лютага 2019 года ва ўстанове былі праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.

   На працягу ўсяго дня праходзілі акцыі: “Размаўляй са мной па-беларуску!”, “Я – перакладчык”. Усе імкнуліся размаўляць на роднай мове, перакладалі прапанаваныя словы з рускай мовы на беларускую. Гэта дало выдатную магчымасць чуць беларускую мову не толькі на занятках, але і на перапынках. Вучнямі 5-11 класаў былі падрыхтаваны святочныя газеты “Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа!”. На перапынках у Дзень роднай мовы сумаваць нікому не прыходзілася: вучні старэйшых класаў з малодшымі школьнікамі праводзілі гульні “Цікавыя хвілінкі на перапынку”,была магчымасць пачуць мілагучныя беларускія песні, на вялікім перапынку працаваў радыёэфір, дзе вучні пазнаёміліся з гісторыяй свята.

   На ўроках беларускай літаратуры вучні 5-11 класаў раскрылі свае таленты ў конкурсе на лепшы ўласны верш “Спроба пяра”. На папулярызацыю баларускай мовы, выхавання ў вучняў павагі і любові да роднага слова была прадстаўлена выстава твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў у кожным кабінеце беларускай мовы і літаратуры. Вучні 3-11 класаў прынялі ўдзел у міжнародным конкурсе “Буслік”. На прыканцы свята у актавай зале вучні 3-6 класаў з цікавасцю глядзелі мультмарафон на беларускай мове.

   Дзень роднай мовы ў нашай установе прайшоў цікава і пазнавальна для кожнага. Спадзяемся на тое, што мерапрыемствы пакінулі ва ўсіх часцінку дабрыні, любові да роднай мовы, і кожны будзе старацца размаўляць па-беларуску, паважаць, аберагаць, шанаваць сваю мову.

Раздзелы сайта